Валанцёры ўжо 15-ы год рэстаўруюць Любчанскі замак

5 августа 2017

Каменная вежа 16-га стагоддзя, абарончы роў і радавы дом Набокава. Валанцёры ўжо 15-ы год рэстаўруюць адзіны ў Беларусі шэдэўр у стылі рэнесанс - Любчанскі замак. Своеасаблівая беларуская талака сабрала амаль дзве з паловай тысячы валанцёраў - навукоўцаў, гісторыкаў, мецэнатаў з усёй краіны. Вокны ў былой рэзідэнцыі магнатаў драўляныя, купал над уязной вежай аднавілі па чарцяжах мінулых стагоддзяў.

Манументальны прыклад рэнесансу эксперты ставяць у адзін шэраг разам з Нясвіжскім і Мірскім замкамі.