Ваенная рэканструкцыя да Дня горада Магілёва

30 июня 2018

Незвычайны падарунак да дня нараджэння любімаму гораду падрыхтавалі вучні і настаўнікі Магілёўскага каледжа імя Арлоўскага. Яны інсцэніравалі бой ліпеня 1944-га. Тады амаль 5 тысяч савецкіх воінаў сваім жыццём выратавалі Магілёў. Праз 74 гады з удзячнасцю за гераізм падзеі нібыта ажылі.

Расказвае Андрэй Ястрабаў. Словы Канстанціна Сіманава - знакамітага пісьменніка і ваеннага фотакарэспандэнта - Георгій Маліноўскі цытуе з асаблівай чуллівасцю. Яму, кіраўніку агралесатэхнічнага каледжа, разам з аднадумцамі спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб у гонар аўтара нятленнага твора "Жывыя і мёртвыя", шматлікіх фотаздымкаў з фронту адкрыць музей пры навучальнай установе. Аднак гэта быў толькі пачатак вялікай пошукавай экспедыцыі.

Задумка па стварэнні абарончай мяжы на ўзбярэжжы Дняпра вылілася ў сапраўдны музей пад адкрытым небам. Умовы - набліжаныя да рэальнасці. Нават гарматамі можна кіраваць.

Аперацыя па вызваленні Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў увайшла у гісторыю як адна з самых кровапралітных. Частка стратэгічнай аперацыі з кодавай назвай "Баграціён". І дагэтуль невядомая дакладная колькасць загінуўшых.

Штогод да дня вызвалення горада дзякуючы вучням каледжа гісторыя нібыта ажывае, калі група лейтэнанта Івана Мельнава пайшла на штурм вышыні. Пераправа на плытах праз Днепр, марш-кідок праз міннае поле.