Разам з працоўным пытаннем вырашыць і кватэрнае. Наколькі гэта рэальна, на сваім вопыце праверыў жыхар Гомельскай вобласці. Аляксандр Кот стаў на біржу, а праз некалькі тыдняў атрымаў не толькі магчымасць працаўладкавацца, але і атрымаць трохпакаёвы дом у развітой вёсцы бясплатна. Аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы на прыкладзе канкрэтнай сям’і раскажа Ганна Кавалёва.
У падначаленні сотня чалавек. Пад апекай амаль 4 тысячы жывёл. Тэхналогія кармлення, парадак і здароўе парнакапытных. Адказнасць Аляксандра Ката - заатэхніка мясцовай гаспадаркі - сур'ёзная. Аднак і аддача добрая. Зарплата - 950 рублёў. У камплекце да яе асобны дом. Праўда, дзеля гэтага яму з сям'ёй прыйшлося змяніць статус гараджан на статус вясковых жыхароў.
Вёска Ровенская Слабада за 60 кіламетраў ад абласнога цэнтра. У гаспадарцы "Дзяржынскі-Агра" амаль 200 работнікаў. І Аляксандр не адзіны, хто разам з працоўным вырашыў і кватэрнае пытанне.
Жыллёвы фонд гаспадаркі - 93 вось такія дамы, а таксама інтэрнат. Тут з радасцю чакаюць маладых спецыялістаў. Пры неабходнасці дадуць і жыллё.
Галоўная ўмова - трэба адпрацаваць мінімум год. Аляксандр тут ужо 2 гады і пакуль пакідаць утульнае месца не плануе. Тым больш ёсць перспектывы кар’ернага росту.
завочна вучыцца ў ветэрынарнай акадэміі. Праз месяц ужо паедзе па дыплом. А пакуль пасля працы вяртаецца ў свой дом, дзе яго сустракаюць жонка, маленькія дачка і сын.
Усе выдаткі на іх пераезд ўзяла на сябе дзяржава. Таксама сям'і выплацілі дапамогу - 9 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Гэта амаль 2 тысячы рублёў. На гэтыя грошы набыли мэблю, зрабілі касметычны рамонт.
Па словах наваспечаных вяскоўцаў, на жыццё тут ідзе ў 2 разы менш, чым у горадзе, а заробак у 2 разы большы. І ўсё гэта стала магчымым дзякуючы дзяржпраграме перасялення беспрацоўных, якая дазваляе знайсці працу тым, хто ў ёй мае патрэбу, практычна ў любым пункце Беларусі, акрамя сталіцы і абласных цэнтраў. Зараз такія перасяленцы ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны. І ўсё ж іх магло быць больш. Многія не ведаюць аб такой магчымасці, іншых палохае новае жыццё. Аляксандр жа пра свой выбар не шкадуе.
Дарэчы, ён заатэхнік ў трэцім пакаленні. Дзякуючы пераезду на практыцы асвоіў справу свайго дзеда. У вёсцы завёў свойскую жывёлу. Цяпер і сына паступова прывучае да сямейнай справы.













