Смачны сезон восеньскіх кірмашоў стартуе ў Мінску

22 сентября 2018

У гэтыя выхадныя на пляцоўцы ля Палаца спорту прапануюць шырокі асартымент агародніны і садавіны. Сваю прадукцыю - у тым ліку і мяса-малочную - у сталіцу прывязуць фермеры і сельгаспрадпрыемствы Гродзенскай вобласці. Сёлета ўпершыню на кірмашах можна будзе набыць дамашнія кулінарныя вырабы і выпечку.

Апошнія вераснёвыя выхадныя ў сталіцы завяршацца прапановай ураджаю гаспадарак Магілёўскай вобласці. Гандлёвыя рады з іх прадукцыяй разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны". Вітамінавы марафон будзе доўжыцца да чацвёртага лістапада. Разам з тым ва ўсіх раёнах Мінска будуць арганізаваныя міні-кірмашы.