Віцебск прыняў Міжнародны форум інавацыйнага прадпрымальніцтва

19 ноября 2016

Інвестыцыі ў інавацыі. Віцебск прыняў Міжнародны форум інавацыйнага прадпрымальніцтва. Конкурс маладзёжных стартапаў аб'яднаў праекты бізнесменаў-пачаткоўцаў. Ацаніць крэатыў прыехалі дэлегацыі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы і Кітая. Якія ідэі найбольш зацікавілі бізнесменаў, ведае Артур Смалякоў.

Інавацыйная пляцоўка для дыялогу і магчымасць прааналізаваць патрабаванні рынку. Міжнародны форум «Ад малога да вялікага» ў Віцебску праводзіцца другі раз. У дзелавой праграме - выставы, конкурс сучасных распрацовак і канструкцыйныя прапановы аб эфектыўных метадах прыцягнення інвестыцый.

Вопытам у развіцці бізнесу і ўкараненні новых тэхналогій дзеляцца прадпрымальнікі з усяго свету. Вядомыя банкіры і інвестары ацэньваюць праекты форуму і разважаюць пра іх будучыню. Тэхналагічнае развіццё - неабходнасць часу.

Сяа Чун Лі, генеральны дырэктар маскоўскага філіяла кітайскай кампаніі: “Мы ўжо пачалі супрацоўнічаць з Віцебскім медуніверсітэтам, у іх сучасных лабараторыях мы даследуем нашу прадукцыю. Мы плануем працягваць гэта супрацоўніцтва. Інавацыйныя распрацоўкі сёння вельмі важныя, і тут, на форуме, іх вельмі шмат. Я думаю, што мы абавязкова знойдзем праекты, якія могуць нас зацікавіць”.

Цэнтральная падзея віцебскага форуму - конкурс бізнес-праектаў маладых прадпрымальнікаў. Аўтарам ідэй - ад 16 да 26. Кожны з 30 інавацыйных стартапаў прайшоў строгі рэгіянальны адбор. Ацэньваліся навізна, арыгінальнасць і наяўнасць IT-кампанентаў. Сферы ўвасаблення крэатыву - ад медыцыны і экалогіі да культуры і адукацыі.

Ірына Макаранка, дырэктар Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу: "Вельмі шмат таленавітай моладзі, бачна, што гэта вельмі разумныя дзеці. Праграміраванне, мадэліраванне, робататэхніка. Другая палова таксама таленавітая ў складанні бізнесу, у 19 гадоў яны ўжо ведаюць эканоміку, яны разумеюць, як будаваць бізнес".

Прадпрымальнік - пачатковец Яўген Іваноў з Віцебска прапанаваў інтэрактыўнае 3D-мадэліраванне для будаўнічых арганізацый. Праграма паказвае аб'екты ў віртуальнай рэальнасці. Пакуль гэта толькі пілотны праект, але магчымасці для вытворчасці - бязмежныя.


Яўген Іваноў, прадпрымальнік, пераможца конкурсу: "З гэтай праграмай становіцца проста дэманстраваць аб'екты са складанай анімацыяй на выставах партнёрам, інвестарам. Прымяненне рознае, карысная гэта праграма будзе ўсім беларускім прадпрыемствам, якія займаюцца прамысловасцю альбо архітэктурай".

Рыхтавацца да конкурсу маладым калегам дапамагалі дасведчаныя прадпрымальнікі. Сваіх падапечных не пакінуць і зараз. Пераможцы конкурсу атрымаюць не толькі магчымасць заявіць пра сябе, але і бізнес-планы ад экспертаў.

У распрацоўках прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў зацікаўлены перш за ўсё айчынныя вытворцы. Выкарыстанне інавацый і стварэнне канкурэнтаздольнай прадукцыі адкрывае сур'ёзныя перспектывы для супрацоўніцтва і з замежнымі прадпрыемствамі. А гэта прыцягненне інвестыцый у эканоміку краіны.