Віртуальны тур да ІІ Еўрапейскіх гульняў

23 февраля 2019

Нацыянальная бібліятэка распрацоўвае турыстычны праект. На аглядных пляцоўках з’явяцца інфармацыйныя стэнды. На іх размесцяць фотаздымкі турыстычных славутасцей Мінска, іх апісанне на дзвюх мовах і QR-код. Праз яго на экране смартфона адлюстроўваецца 3D-выява турыстычнага аб'екта. Дом Міласэрнасці, плошча Якуба Коласа, Нацыянальная бібліятэка - усяго больш як 20 славутасцей. 

Ацаніць віртуальную навінку можна будзе ўжо ў сакавіку. Дарэчы, сёння замежных турыстаў больш за 10 працэнтаў ад усіх наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.