Віртуальную экскурсію ў старажытнасць распрацавалі студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

10 августа 2019

Спецыяльныя акуляры і тактыльныя пальчаткі дапамагаюць здзейсніць падарожжа па падзямеллі Езуіцкага калегіума. У знакамітай пабудове зараз  знаходзіцца корпус ВНУ. Праект стварылі  другакурснікі факультэта інфармацыйных тэхналогій разам з турыстычным цэнтрам. Першымі ў віртуальную экскурсію адправіліся самі студэнты і выкладчыкі. Дарэчы, не толькі віртуальны тур, але і старажытны горад прываблівае падарожнікаў.  Распрацаваныя маршруты, якія знаёмяць з гісторыяй і архітэктурай Полацка, вандроўнікаў запрашаюць да духоўных святынь, знаёмяць з прамысловымі традыцыямі рэгіёна.