Верхні горад 7-га і 8-га мая стане цэнтрам тэатральнага мастацтва

6 мая 2017

Мінск сустракае чарговы форум вулічных тэатраў. Сёлета чакаюцца калектывы з Беларусі, Італіі, Францыі. І, зразумела, больш жанраў і перформансаў - клаўнада, драмтэатр, хадулісты і ўпершыню пад адкрытым небам цыркавое шоу.

На трох пляцоўках - ля ратушы, у Карэтным дворыку і на арт-тэрасе - у рэжыме нон-стоп паданні і легенды, неверагодная батлейка. А пачнецца форум вулічных тэатраў па традыцыі карнавальным шэсцем.