У Заслаўі прайшоў маштабны велакарнавал

12 мая 2018

Па вуліцах Заслаўя на веласіпедах пракаціліся героі казак і коміксаў. Прайшоў маштабны велакарнавал. Экалагічны маршрут у 9 кіламетраў праехалі больш за паўтысячы чалавек. Сярод іх не толькі велааматары, а і прафесійныя спартсмены – пераможцы Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. Так сімвалічна ў Мінскай вобласці адкрылі летні веласіпедны сезон.

А ў гэтую суботу аматараў экалагічнага транспарту аб'яднае вялікі велакарнавал у Мінску.