У Валожынскім раёне праверылі гатоўнасць аварыйных службаў да надзвычайных сітуацый

29 июня 2019

У Валожынскім раёне на гэтым тыдні праверылі гатоўнасць аварыйных службаў да надзвычайных сітуацый. Прычына экстранных збораў - стыхія, якая бушавала ў Мінскай вобласці на гэтым тыдні. З-за моцных дажджоў з градам і ветрам у раёне размыла дарогі, узровень вады павысіўся да крытычнай адзнакі. Цяпер сітуацыя пад кантролем. Праграма вучэнняў уключала выратаванне чалавека на вадзе, работу з аварыйнымі шлюзамі вадасховішчаў, а таксама адпрацоўку парадку дзеянняў пры ўцечцы газу на вытворчасці.

Вучэнні доўжыліся тры дні. На розных аб'ектах Валожына задзейнічалі некалькі дзесяткаў адзінак спецтэхнікі. У сборах прынялі удзел каля паўсотні спецыялістаў аварыйных службаў раёна.