У Віцебскай вобласці завяршаюць падрыхтоўку тэхнікі да пасяўной

27 февраля 2016

І калі рамонт дробны аграрыі ажыццяўляюць самі, са значным дапамагае маторарамонтны завод. Гэта адзінае прадпрыемства ў рэгіёне, дзе не толькі рамантуюць, але і збіраюць тэхніку. Сучасныя тэхналогіі ацаніў Артур Смалякоў.

Адна апрацоўка глебы - і зямля гатовая да пасяўной. 4-метровая сеялка - новая прадукцыя Віцебскага маторарамонтнага завода. Увесь працэс механізаваны: машына адначасова ўносіць зерне і мінеральныя ўгнаенні. А гэта эканомія часу і матэрыяльных рэсурсаў. 90% камплектуючых - уласнай вытворчасці.

На заводзе ўпэўнены, што новая сеялка добра зарэкамендуе сябе на практыцы. Да канца месяца плануюць атрымаць сертыфікаты на вопытную партыю. І ўжо сёлета выпусціць 50 агрэгатаў.

Да пасяўной некалькі тыдняў, таму працы ў завадчан хапае. Неабходна хутка адрамантаваць тэхніку, у тым ліку энерганасычаную. Зараз ідзе праца над рухавікамі.

Раней тэхніку тут толькі рамантавалі, цяпер вырабляюць самі. Дзякуючы Віцебскаму маторарамонтнаму беларускія машыны сёння цалкам забяспечаны камплектуючымі. Выпускаюць іх пад поўную патрэбу. Попыт з боку сельгасвытворцаў расце з кожным днём.

Патрэбы айчыннага рынку задаволены. Цяпер - стаўка на экспарт. Віцебскі маторарамонтны завод прадае свае тавары на рынкі 70 краін. У найбліжэйшых планах - пашырыць пастаўкі ў Расію і стварыць дылерскі цэнтр на Сахаліне.