У Віцебску ў наступным годзе адкрыецца новая паліклініка

21 октября 2017

На будаўніцтве аб’екта працуюць паўтары сотні чалавек. Спецыялісты пракладваюць сістэму ацяплення і вентыляцыі. Сучасны шматпавярховы комплекс зможа за змену прымаць каля тысячы жыхароў густанаселенага мікрараёна абласнога цэнтра.

На неабходнасць будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7 неаднаразова звярталі ўвагу жыхары абласнога цэнтра падчас прамых ліній. Адкрыццё медустановы дазволіць разгрузіць іншыя паліклінікі горада.