У Віцебску ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Сямёна Крылова

25 мая 2019

У Віцебску ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар першага ваеннага камісара Віцебскай губерні Сямёна Крылова. Пад яго кіраўніцтвам атрады рабочых і салдат у ноч з 27 на 28 кастрычніка 1917 года занялі найважнейшыя аб'екты горада -  пошту, тэлеграф, вакзал, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, усталяваўшы савецкую ўладу ў Віцебску.

Руслан Шкодзін, ваенны камісар Віцебскай вобласці: "Праведзена вялікая архіўна-даследчая праца пры падтрымцы Віцебскага гарадскога, абласнога выканаўчага камітэта, пры актыўным удзеле прафесарска-выкладчыцкага саставу ВДУ імя Пятра Машэрава, у ходзе якой мы адкрылі шэраг да гэтага невядомых фактаў".

Мемарыяльную дошку ўсталявалі на доме па вуліцы Крылова. Імем першага ваеннага камісара Віцебскай губерні ён называецца з 1974 года.