У Віцебску ўзгаднілі генеральны план горада

9 января 2016

Квартал Марка Шагала, масавае жыллёвае будаўніцтва і Паўночны мост. У Віцебску ўзгаднілі генеральны план горада. Праект забудовы разлічаны да 2025, першы этап – да 2020 года. Тэрыторыя абласнога цэнтра павялічыцца за кошт далучэння прыгарадных пасёлкаў.

Генеральным планам прадугледжана і частковая забудова цэнтра Віцебска. Пасля зацвярджэння дакумента вырашана неадкладна пачынаць і ўзвядзенне новага мікрараёна, які атрымаў назву Білева-4.