Аўтары - навучэнцы індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Навагоднія вобразы прадставілі будучыя швачкі і цырульнікі. Працаваць над святочнай калекцыяй тут пачалі яшчэ з першым снегам. Наш карэспандэнт Марына Раманоўская ўбачыла, як ствараецца святочны настрой. Марына, які касцюм, на Вашу думку, самы арыгінальны?
Мне спадабаліся ўсе навагоднія вобразы. Стыльныя Сняжынкі і Завірухі, персанажы вядомых казак. На подыуме - сапраўдны маскарад. Конкурс-дэфіле ў каледжы праводзяць шмат гадоў. Кожнае дэфіле мае свае модныя акцэнты. Падрабязней у рэпартажы.
Дзясяткі метраў тканіны, паеткі, мішура. Святочны настрой будучыя швачкі ствараюць уласнымі рукамі. Удасканальваць уменні на навагодніх касцюмах, кажуць, справа карпатлівая. Галоўны герой навагодняй калекцыі - сімвал надыходзячага 2019 Свінка. Упрыгожаць навагоднія карагоды і іншыя казачныя персанажы.
Дапаўняюць навагоднюю калекцыю касцюмы з падручных матэрыялаў. Будучыя цырульнікі ствараюць сукенкі і аксесуары з паперы і нітак. Нажніцамі валодаюць прафесійна. У выніку атрымліваюцца рамантычныя стыльныя вобразы.
Конкурс-дэфіле навагодніх касцюмаў аб’ядноўвае самыя смелыя вобразы. Гэта не толькі выдатная практыка для навучэнцаў, але і правераны спосаб стварыць навагодні настрой. Самай юнай мадэлі ўсяго два гады. Ацэньвае маскарадныя касцюмы журы. Пераможцаў вызначаюць у некалькіх намінацыях.
Сваю ацэнку навагоднім вобразам выставяць і галоўныя казачныя персанажы - Дзед Мароз са Снягуркай. Пасля дэфіле дзеці прэзентуюць стыльныя вобразы на ранішніках у школах і дзіцячых садках.













