У Віцебску прэзентавалі адзіны інфармацыйны бізнес-партал для прадпрымальнікаў

14 ноября 2015

У Віцебску падчас міжнароднага інавацыйнага форуму прэзентавалі адзіны інфармацыйны бізнес-партал для прадпрымальнікаў. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, аб'яднанняў прадпрымальнікаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі і Кітая. Падпісаны міжнародныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне медыцыны і адукацыі.

Асобнае месца на форуме заняла тэма маладзёжнага прадпрымальніцтва. Бізнес-праекты прапанавалі студэнты вышэйшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці. Аўтары лепшых інавацыйных распрацовак атрымалі магчымасць рэалізаваць задумкі падчас стажыроўкі ў вядучых беларускіх кампаніях.