У Віцебску з’явіўся Цэнтр гандбола

23 сентября 2017

Зала поўнасцю адпавядае стандартам. Плошча новага спарткомплексу больш за тысячу квадратных метраў. Камфортныя ўмовы створаны не толькі для трэніровак і спаборніцтваў, але і для рэабілітацыі спартсменаў і трэнераў.

Дарэчы, падчас таварыскай сустрэчы першымі новую віцебскую пляцоўку апрабавалі каманда "Машэка" з Магілёва і маладзёжная зборная краіны.