У Віцебску адкрыта гарадская цэнтральная паліклініка

9 марта 2019
Доўгачаканая падзея ў Віцебску. У абласным цэнтры адкрыта гарадская цэнтральная паліклініка. Некалькі гадоў аб'ект насіў статус даўгабуда - фундамент будынка заклалі яшчэ ў 2009 годзе. Важны сацыяльны аб'ект узвялі ў маладым мікрараёне Віцебска. Першых наведвальнікаў паліклініка прыме з панядзелка, а пакуль - рэпартаж са святочнага адкрыцця. 

Расказвае Марына Раманоўская: У змену - больш за тысячу наведвальнікаў. Менавіта на такі паток разлічана новая паліклініка. У зоне абслугоўвання - 55 тысяч чалавек. Гэта жыхары адразу некалькі мікрараёнаў Віцебска. Штат супрацоўнікаў медцэнтра - больш за 400 чалавек. 

Важны сацыяльны аб’ект з’явіўся у маладым мікрараёне Поўдзень-7. Па сутнасці, гэта шматпрофільны цэнтр з самым сучасным абсталяваннем і высакакласнымі спецыялістамі. Для зручнасці, пад адным дахам аб’ядналі аддзяленні, якія раней знаходзіліся у розных пунктах горада. 

За суткі - сотні самых разнастайных даследаванняў. Клініка-дыягнастычная лабараторыя дазволіць праводзіць поўны спектр аналізаў. Яна ўкамплектавана такім чынам, каб разгрузіць усе паліклінікі Віцебска. 

Сучасныя метады дыягностыкі сканцэнтраваны і ў жаночай кансультацыі. Кабінет планавання сям’і, аперацыйныя, дзённы стацыянар. Для будучых маці створаны максімальна камфортныя ўмовы. Да адкрыцця новай паліклінікі некаторыя складаныя даследаванні былі даступныя толькі ў абласным раддоме і дыягнастычным цэнтры. 

 У зоне дзеяння сучаснага цэнтра - больш за дзесяць тысяч дзяцей. Для зручнасці бацькоў працуе гульнявы пакой, дзе будуць праходзіць эргатэрапеўтычныя заняткі. Прыемны бонус і для дзяцей, і для дарослых - басейн. У групы ўжо запісаліся больш за 200 чалавек. Па просьбе бацькоў тут арганізуюць і заняткі па аквааэробіцы. 

Сучасны цэнтр стане і пляцоўкай для падрыхтоўкі медыкаў. На апошнім паверсе размясціліся вучэбныя класы ўрача агульнай практыкі. Штат супрацоўнікаў новай паліклінікі - больш за 400 чалавек. Першых пацыентаў тут прымуць у панядзелак.