Сёлетняя скарбонка ўзнагарод папоўнілася васьмю дзясяткамі дыпломаў. Дзве з іх - срэбра і бронза па інфарматыцы - заваяваныя на міжнароднай алімпійскай арэне ў Казахстане.
Віцебская вобласць не раз заяўляла пра сябе на міжнародным узроўні. Сёння ў рэгіёне 25 гімназій, 1 ліцэй і 2 кадэцкія вучылішчы. Больш за 70% дыпламантаў заключнага этапу рэспубліканскіх алімпіяд – навучэнцы гэтых устаноў.













