У Віцебск прыйшла пэт-тэрапія

31 октября 2015

Выхаванцы дзіцячага дома з Вялікіх Лётцаў пабывалі на экскурсіі ў гадавальніку службовых сабак. Незвычайную паездку арганізавалі шэфы інтэрната - абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы. У гадавальніку 26 дарослых сабак і каля дзесятка шчанюкоў. На кожным вальеры - год нараджэння, мянушка аўчаркі і прозвішча кінолага. Школьнікам дазволілі прымерыць амуніцыю, патрымаць у руках зброю, пасядзець у службовым аўто і пагуляць са шчанюкамі.

Экскурсія да службовых сабак не проста ўразіла дзяцей. Яна можа паўплываць на выбар будучай прафесіі. Некаторыя школьнікі цікавіліся ў міліцыянераў, дзе вучаць на кінолагаў.