У Верхнядзвінскім раёне праходзіць юбілейны маладзёжны лагер "Бе-La-Русь"

30 июля 2016

У Верхнядзвінскім раёне ля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі праходзіць юбілейны маладзёжны лагер "Бе-La-Русь". Ён сабраў паўтысячы ініцыятыўных, спартыўных і творчых прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый дзяржаў-суседак. Сёлета тэма сустрэчы - "Нашы перамогі - табе "Бе-La-Русь!". І сёлета арганізатары ўпершыню праводзяць спартыўны фестываль "Бе-La-Рускія алімпійскія гульні". Падрыхтаваны і творчы падарунак - на сцэне лагера ўдзельнікі "залатога саставу" легендарнага ансамбля "Песняры".