У цэнтры Мінска адкрыўся сучасны інфармацыйны павільён

9 сентября 2017

А гэта інфармацыя для гасцей святочнай сталіцы. Набыць каларытныя сувеніры, заказаць экскурсію альбо купіць білеты ў тэатр можна ў цэнтры Мінска, дзе адкрыўся сучасны інфармацыйны павільён. Акрамя прагулачных тураў, можна набыць і SIM-карты для мабільных тэлефонаў. Інфапункт інтэрактыўны. На лэд-экранах транслююць промаролікі і кінастужкі з беларускімі славутасцямі.

Такі інтэрактыўны кіёск ужо другі ў горадзе. Нагадаем, першы інфапункт для турыстаў знаходзіцца на цэнтральным сталічным вакзале.