У краіне пачалася нарыхтоўка бярозавіку ў прамысловых маштабах

23 марта 2019

У Прынёманскім рэгіёне першымі падсочку дрэў зрабілі у Гродзенскім лясгасе. Сёлета тут плануюць атрымаць не менш як 300 тон прыроднага напою. Большая частка соку будзе накіравана на перапрацоўку мясцовым заводам. Работнікі лесу гатовы задаволіць і попыт насельніцтва. Ужо вызначаны месцы, дзе будзе рэалізацыя соку на плантацыях. Кошт - 20 капеек за адзін літр.


Чакаецца, што ў Гродзенскай вобласці актыўная нарыхтоўка бярозавіку прадоўжыцца да сярэдзіны красавіка.