У сталіцы сёлета адрамантавана 385 аб'ектаў добраўпарадкавання

3 августа 2019

У дварах замянілі 17 з паловай тысяч элементаў дзіцячага гульнявога абсталявання, амаль 120 кантэйнерных пляцовак, аднавілі газон на 27 гектарах. А вось ад азелянення саджанцамі плануюць адмовіцца, каб у дварах з'явілася больш буйных раслін. За паўгода на дваровых тэрыторыях Мінска высадзілі больш за 100 тысяч дрэў і кустоў.

А цэнтральны рэгіён асаблівую ўвагу надае добраўпарадкаванню Барысаўскага раёна і горада. Там сёлета “Дажынкі”. Да азелянення двух соцень двароў далучаць сродкі ініцыятыўных прадпрыемстваў.

У Мінскай вобласці адрамантавалі амаль 200 дваровых тэрыторый. Тратуарныя дарожкі аднавілі на плошчы 5 тысяч квадратных метраў, праводзяць ямачны рамонт. Дадаткова выдзелены 220 месцаў для паркоўкі аўто.