У сталіцы павялічваецца колькасць профільных педагагічных класаў

12 мая 2018

Зараз яны ёсць ва ўсіх раёнах горада. Вучні падчас факультатываў знаёмяцца з асновамі прафесіі настаўніка і праходзяць педагагічную практыку. Такім чынам могуць вызначыцца з будучай спецыяльнасцю. Паступіць у профільны педагагічны ўніверсітэт выпускнікі профільных педагагічных класаў могуць без экзаменаў. Сёлета другі год запар па сярэднім бале атэстата і выніках гутаркі выберуць самых метанакіраваных абітурыентаў.

Аляксандра Кавеліч - больш падрабязна. Дзесяцікласніца Ангеліна сёння не за школьнай партай, а ў ролі настаўніка матэматыкі. Такі ўрок - своеасаблівая рэпетыцыя будучай працы. Вучаніца профільнага педагагічнага класа прафесію настаўніка выбрала па прыкладзе сваёй мамы і цяпер з яе дапамогай знаходзіць для першакласнікаў новыя арыгінальныя заданні.

Дэбаты, адукацыйныя квэсты і гульні… Старшакласнікі разам з пачаткоўцамі рыхтуюцца да школьных свят, арганізоўваюць актыўныя перапынкі.

Толькі ў 20-ай мінскай гімназіі - больш за паўсотню школьнікаў, якія ўжо вызначыліся з прафесіяй. Вучні педагагічных класаў паглыблена вывучаюць тыя прадметы, якія збіраюцца выкладаць. У раскладзе таксама - абавязковы факультатыў, дзе школьнікі знаёмяцца з асновамі прафесіі, рэалізуюць свае педагагічныя задумкі.

Сярод будучых настаўнікаў арганізоўваюць і профільныя конкурсы. Так, гэтымі днямі ў Мінску падчас рэспубліканскага злёту педагагічных класаў школьнікі з розных рэгіёнаў краіны прэзентуюць свае творчыя распрацоўкі, а таксама ўдзельнічаюць у трэнінгах і майстар-класах.

Паступіць на педагагічныя спецыяльнасці многія з гэтых выпускнікоў могуць без экзаменаў. Сёлета другі год запар па сярэднім бале школьнага атэстата і вынікай гутаркі выберуць самых мэтанакіраваных абітурыентаў.

Педагагічныя класы створаны ў школах амаль ўсіх раённых цэнтраў. Такі падыход дазваляе павысіць прэстыж прафесіі настаўніка і падрыхтаваць маладых спецыялістаў больш высокага ўзроўню.