У сталіцы ўрачыста адкрылі новы дзіцячы садок у новым мікрараёне Лебядзіны

19 декабря 2015

Урокі фінансавай і прадпрымальніцкай граматы для самых маленькіх. У сталіцы ўрачыста адкрылі новы дзіцячы садок у новым мікрараёне Лебядзіны. Акрамя пазнавальных заняткаў урокі гімнастыкі, музыкі, камп'ютарнай граматы. Ёсць у дашкольнай установе басейн і трэнажорная зала. З самымі маленькімі мінчанамі працаваць тут будуць 30 вопытных педагогаў і выхавальнікаў.

Урачыстае адкрыццё новага дзіцячага сада прымеркавана да традыцыйнай акцыі "Нашы дзеці", якая будзе доўжыцца да 10 студзеня.