У сталіцы стартаваў конкурс інвестпраектаў сярод суб'ектаў малога прадпрымальніцтва

12 марта 2016

Пераможцы атрымаюць субсідыі для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі. Галоўная ўмова – адкрыццё новых рабочых месцаў. Прыярытэтамі таксама служаць развіццё і пашырэнне тавараў, рэалізацыя экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі, укараненне новых тэхналогій і вытворчасць прадукцыі, напраўленай на энерга- і рэсурсазберажэнне. На фінансавую падтрымку пераможцаў горад плануе накіраваць амаль 8 мільярдаў рублёў.

Упершыню конкурс праводзіўся ў мінулым годзе. Пераможцамі прызнаны 2 прадпрыемствы па вытворчасці мэблі. Сума субсідый склала звыш 660 мільёнаў рублёў. У выніку на гэтых прадпрыемствах адкрылі 10 новых рабочых месцаў. Сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 красавіка.