У сталіцы прайшла кваліфікацыя на першы афіцыйны чэмпіянат свету па брэйк-дансе

30 марта 2019

У сталіцы прайшла кваліфікацыя на першы афіцыйны чэмпіянат свету па самым тэхнічным відзе танца. За права прадстаўляць Беларусь на топавым спаборніцтве змагаліся юныя брэйкеры з Мінска, Пінска, Баранавіч, Брэста і Кобрына. Лепшых танцораў вызначылі ў чатырох намінацыях. 

Бі-боінг вельмі папулярны ў свеце, яго плануюць уключыць у праграму Алімпійскіх гульняў. У Беларусі гэты танцавальны рух таксама актыўна развіваецца.