У сталіцы праходзіць выстава, прысвечаная дваццаціпяцігоддзю партнёрства Беларусі і Эквадора

8 сентября 2018

Пазнаёміцца з культурай Лацінскай Амерыкі можна, не пакідаючы межаў Мінска. У сталіцы праходзіць выстава, прысвечаная дваццаціпяцігоддзю партнёрства Беларусі і Эквадора. Экспазіцыя размясцілася ў Нацыянальным гістарычным музеі і налічвае каля ста карцін. Вядомыя мастакі і фатографы імкнуліся адлюстраваць падобныя рысы двух народаў.

Такая сумесная выстава праходзіць упершыню і працягнецца да васямнаццатага верасня.