У сталіцы працягваецца трэці працоўны семестр

21 июля 2018

Гэтыя студэнты вырашылі правесці канікулы з карысцю і сталі членамі педагагічных, сэрвісных і вытворчых атрадаў. У сталіцы працягваецца трэці працоўны семестр. Маладыя людзі дапамагаюць на будаўнічых пляцоўках, буйных прадпрыемствах і нават у сваіх альма-матар. Студэнцкія каманды сфарміравалі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах. Аляксандра Кавеліч працягне тэму.

Будучы праграміст Мікалай Румаў сваю тэхнічную спецыяльнасць летам змяніў на больш творчы занятак - рыхтуе пазнавальныя матэрыялы для анлайн-рэсурсаў. Студэнцкі атрад працуе з бібліятэчнымі фондамі ў сваёй альма-матар.

Пуцёўку на летні працоўны семестр сёлета атрымалі больш за 4 000 студэнтаў. Кожны з іх самастойна выбіраў профіль: экалагічны, будаўнічы, педагагічны. Такія каманды сфарміравалі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах.

Ацаніць вынікі сваёй працы гэтыя студэнты змогуць самі ў пачатку новага навучальнага года. Маладыя людзі дапамагаюць з рамонтам інтэрната.

Перавага такога працаўладкавання не толькі ў магчымасці зарабіць грошы – дарэчы, у сярэднім гэта 300 рублёў на месяц, але і атрымаць карысны вопыт у розных сферах.

Адна з самых ажыўленых працоўных пляцовак - студэнцкая вёска ў Мінску. Вялікі жылы комплекс нярэдка прымаў замежных гасцей. Зараз узводзяць новы корпус - падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў тут паселяцца спартыўныя балельшчыкі.

Будаўнічы аб'ект аб'яднаў моладзь дзвюх краін - Беларусі і Расіі. Тут разам працуюць будучыя інжынеры, эканамісты, філолагі. Студэнты з Санкт-Пецярбурга штогод праводзяць свае канікулы з карысцю менавіта ў беларускай сталіцы.

Сталічныя студэнты неўзабаве адправяцца ў паўночную сталіцу Расіі. Паміж гарадамі наладжаны працоўны абмен.

Трэці працоўны семестр працягнецца да канца жніўня. Аднак стаць удзельнікам працоўнай каманды можна не толькі падчас канікул, але і ў вольны ад вучобы час на працягу ўсяго года.