У сталічных універмагах стартавала дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка"

27 июля 2019

Пакінуць сшыткі, ручкі, алоўкі мінчане могуць у спецыяльных кошыках, размешчаных побач з аддзелам канцылярскіх тавараў. Акцыя будзе праходзіць у пяці ўнівермагах сталіцы да 25 жніўня. Летась за месяц мінчане сабралі 150 ранцаў для першакласнікаў з наборам неабходных прылад. Сёлета ў планах падрыхтаваць партфелі для двухсот дзяцей са шматдзетных сямей.

Сёлета набыць школьныя тавары можна ў 400 сталічных магазінах. Ужо зараз прадстаўлены шырокі асартымент неабходных прылад і адзення. Для зручнасці размешчана навігацыя па гандлёвых залах. Гарадскі кірмаш пад назвай "Пара ў школу" пройдзе 17 і 18 жніўня на пляцоўцы ля Палаца спорту.