У сталічным метро пашыраюць бясплатную сетку Wi-Fi

29 Чэрвеня 2019

Даведацца пра вынікі спаборніцтваў цяпер будзе яшчэ прасцей. У сталічным метро пашыраюць бясплатную сетку Wi-Fi. Раней яна працавала толькі на “Кастрычніцкай” і “Купалаўскай”. А цяпер пункты доступу з'явіліся на ўсіх станцыях каля спартыўных аб'ектаў Европейских гульняў. Гэта "Плошча Леніна", "Пятроўшчына", "Уручча", а таксама "Першамайская", "Аўтазаводская" і "Няміга".

Да канца года Wi-Fi плануецца падключыць яшчэ на чатырох станцыях. У далейшым сетка ахопіць увесь сталічны метрапалітэн.