У батанічным садзе сталіцы праходзіць выстава экзатычных матылькоў

11 февраля 2017

Філіпінскія гіганты і бразільскія ліліпуты. У батанічным садзе сталіцы праходзіць выстава экзатычных матылькоў. У спецыяльным шатры звыш дзесяці відаў крылатых. Прывозяць іх на экспазіцыю ў выглядзе кукалак. А затым на вачах гледачоў яны ператвараюцца ў матылькоў.

Тут можна назіраць, як кормяць матылькоў. Іх любімы ласунак - мёд з вадой і бананы. У цёплай аранжарэі насякомыя адчуваюць сябе, як у тропіках, а таму дастаткова актыўныя нават зімой.