У Слаўгарадзе 20 сем'яў з катэгорыі льготнікаў адзначылі ўваходзіны

6 февраля 2016

Дом пабудавалі значна хутчэй, чым планавалася. Замест сямі месяцаў уклаліся ў 4. Сацыяльнае жыллё атрымалі сем’і і грамадзяне з ліку сірот і інвалідаў. Па 10 адна- і двухпакаёвак адразу з аддзелкай. Заязджай і жыві. Для льготнікаў гэтыя кватэры не каштавалі ні капейкі. Цяпер навасёлы аглядаюць новенькія кватэры. Будуюць планы. Дарэчы, слаўгарадскія будаўнікі задалі неблагі тэмп. На год бягучы ў Магілёўскай вобласці запланавана пабудаваць яшчэ тры сацыяльныя дамы.

За апошнія пяць гадоў у Магілёўскай вобласці пабудавана 41 з паловай тысяча метраў сацыяльнага жылля. Гэта 726 кватэр.