У паўночным рэгіёне краіны - стаўка на лён

10 августа 2019

Убрана больш за дзевяць тысяч гектараў. Гэта каля 70 працэнтаў ільняных палёў Віцебскай вобласці. Самыя вялікія сыравінныя зоны - у Аршанскім, Дубровенскім і Пастаўскім раёнах. Як адзначаюць аграрыі, сёлета льноцерабільная тэхніка ў палі выехала раней, чым звычайна. Напрыклад, на палях Дубровенскага льнозавода, а гэта адно з вядучых прадпрыемстваў па першаснай перапрацоўцы лёну, ўборка падыходзіць да фінішу.

Сёлета пасевы лёну ў Віцебскай вобласці павялічыліся. Пад паўночны шоўк адведзена амаль 14 тысяч гектараў.