У Пухавіцкім раёне распрацоўваюць прагрэсіўныя тэхналогіі

12 декабря 2015

Тут стартаваў новы праект па імпартазамяшчэнні. На мясцовым заводзе горнага воску будуць вырабляць раназажыўляльныя павязкі. Зараз яны праходзяць даклінічныя выпрабаванні. Медыцынская прадукцыя прызначаная для апёкавых і іншых відаў ран. Першая партыя павязак з выкарыстаннем біяпалімеру паступіць на рынак ужо ў наступным годзе.

Асноўная ж прадукцыя прадпрыемства - разнастайныя віды воскаў, парафіны, эмульсіі. Зараз на заводзе рэалізуецца буйны інвестпраект на суму каля 60 мільёнаў еўра.