У продажы ў Мінску з'явіліся бескантактныя смарт-карты з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў

15 декабря 2018

Праязныя адметныя дызайнам. На блакітным фоне акрамя 6 відаў транспарту і гарадскіх славутасцяў - папараць-кветка, аліўкавае дрэва з сімваламі 15 дысцыплін і спартыўны слоган. А між тым, па продажах найбольшай папулярнасцю карыстаюцца лёгкая атлетыка і веласіпедны спорт, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця.

Сачыць за раскладам спартыўных спаборніцтваў можна будзе і праз смартфон. У красавіку з'явіцца мабільны дадатак ІІ Еўрапейскіх гульняў. У ім распрацуюць і турыстычныя маршруты са славутасцямі Мінска.