У Полацку ў мемарыяле "Урочышча Пяскі" правядуць вахту памяці

22 июня 2019

Мітынг-рэквіем на месцы страшных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ўпершыню. З 41-га па 43-ці гады тут размяшчаўся транзітны лагер для савецкіх ваеннапалонных ДУЛАГ-125. Колькасць пахаваных ахвяр невядомая да гэтага часу: з розных крыніц лічбы вагаюцца ад 40 000 да 150 000 чалавек. Будаўніцтва мемарыяла на месцы масавага пахавання ахвяр фашызму расцягнулася на некалькі гадоў. Завяршыць усё да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў не атрымаецца, і тым не менш з ініцыятывы грамадскасці 2 лiпеня сюды прыйдуць гараджане, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзевых аб’яднанняў, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

Пасля ўрачыстасцяў будаўніцтва мемарыяла працягнецца. Паводле задумкі, ён аб'яднае памяць аб дзвюх войнах. Справа ў тым, што ўрочышча Пяскі - месца кровапралітных баёў падчас Полацкай бітвы летам 1812 года. Тысячы рускіх салдат, якія загінулі ў супрацьстаянні з напалеонаўскай арміяй, назаўжды засталіся ў полацкай зямлі. У памяць аб іх усталююць абеліск.