У Пінскім раёне плануюць наладзіць перапрацоўку журавін

28 октября 2017

Тут знаходзіцца самая буйная плантацыя карыснай ягады на прасторах Еўропы. “Чырвонае золата” збіраюць двума спосабамі. Журавіны, сабраныя ўручную, у 2 разы даражэйшыя. Так званы “мокры спосаб” больш відовішчны. Ягаду ў чэках затапліваюць вадой, збіваюць спецыяльнымі камбайнамі і ачышчаюць ад смецця. Ужо ў наступным годзе журавіны на прадпрыемстве плануюць не толькі вырошчваць і збіраць, але і перапрацоўваць.

На прадпрыемстве плануюць пабудаваць новы цэх. Ужо апрабіруюць вытворчасць цукатаў і журавін у цукровай пудры. Усяго тут вырошчваюць і замаражваюць 8 сартоў карыснай ягады. Зараз збор ураджаю завяршаецца. Нарыхтавалі больш як 200 тон журавін. Год выдаўся не самы ўраджайны, але пастаўкі не спыняюцца як на тэрыторыі нашай краіны, так і за мяжу.



Зараз чытаюць