У Астраўцы на гэтым тыдні шосты раз стартавала Усебеларуская моладзевая будоўля

13 июля 2019

На ўдзел у праекце такога маштабу конкурс складае 3 чалавекі на месца. Сумоўе пачалося яшчэ ў кастрычніку. Падбор у будатрады праходзіў з улікам узросту (з 18 гадоў), здароўя, будаўнічай спецыяльнасці не ніжэй за другі-трэці разрад. Адабралі 250 лепшых студэнтаў з Беларусі і Расіі. Працоўны семестр будзе доўжыцца да 25 жніўня. Самым адказным і працавітым студэнтам па выніках працы могуць прапанаваць афіцыйнае працаўладкаванне.