У Астрашыцкім Гарадку адкрылі інтэрнат для медыцынскіх работнікаў

6 июля 2019

Жыллё са спартыўнай залай, пральняй і дзіцячым пакоем. У Астрашыцкім Гарадку сёння адкрылі інтэрнат для медыцынскіх работнікаў Мінскай абласной клінічнай бальніцы. У жніўні сюды заселяцца сто пяцьдзясят медыкаў. У інтэрнаце кватэрнага тыпу трыццаць дзевяць аднапакаёвых і васямнаццаць двухпакаёвых блокаў. У кожным усе неабходнае: свая кухня, санвузел, мэбля і нават бытавая тэхніка. Раней у гэтым будынку знаходзіўся санаторый, на рэканструкцыю аб'екта спатрэбіліся паўтара года. 

Таксама да засялення неўзабаве рыхтуюць два інтэрнаты для медыкаў вобласці. Яшчэ тры аб'екты зараз будуюцца ў вёсцы Ляскоўка.