Фінальны акорд рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч"

27 мая 2017

У Оршы прагучаў фінальны акорд рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. За ўзнагароды змагаліся 16 каманд школьнікаў з усёй краіны. Упэўненую перамогу з лікам 12:10 над сталічнымі спартсменкамі атрымалі юныя гандбалісткі з Мінскага рэгіёна. З лікам 34:10 перамагла юнацкая каманда з Мінска, якой прайграў Брэст. Лідарам уручаны кубкі, медалі, каштоўныя падарункі.

Без падарункаў не застаўся ніводны з удзельнікаў фінальных спаборніцтваў. Усе прывязуць з Оршы бронзавыя і сярэбраныя ўзнагароды.