Нічога надзвычайнага. Усяго толькі вучэбная трывога! У адзін з буйных офісных цэнтраў Мінска выязджалі ратавальнікі.
Там прайшлі вучэнні МНС. Ратавальнікі адпрацавалі сітуацыю ўзгарання ў памяшканні з вялікай колькасцю людзей. Галоўнай задачай стала экстранная эвакуацыя пацярпелых. У трэніроўцы задзейнічалі і авіяцыю. "Аварыйная дружына" з ліку персаналу цэнтра таксама адпрацавала разблакіроўку экстранных выхадаў, а таксама аказвала першую меддапамогу ўмоўным пацярпелым.