У Нясвіжы новы выгляд атрымала бернардзінская набярэжная

13 июля 2019

Лакацыя для экскурсій і памятных фота! У Нясвіжы новы выгляд атрымала бернардзінская набярэжная. Праменад поўнасцю абнавілі - з’явіліся альтанкі і драўляныя арт-аб'екты - у скульптурах майстры з розных куткоў краіны адлюстравалі гісторыю горада і знакамітага роду Радзівілаў. Нестандартна падышлі і да азелянення. Каля месцаў адпачынку - ценявыя павеці з жывых раслін. У найбліжэйшы час у Нясвіжы плануюць пабудаваць і вялікую спартыўна-гульнявую пляцоўку са скейтпаркам і амфітэатрам.