У Маладзечне праходзіць выстава крохкіх вырабаў мастакоў

27 июля 2019

Фантазіі ў шкле! У Маладзечне ў гэтыя дні праходзіць выстава крохкіх вырабаў мастакоў Пятра і Таццяны Арцёмавых. Доўгі час майстры працавалі на Барысаўскім хрустальным заводзе і там эксперыментавалі і з колерам, і з фактурамі празрыстага матэрыялу. Зараз у абласным краязнаўчым музеі прадэманстравана 200 экспанатаў. Мастацкі вобраз кожнага перададзены за кошт формы, колеру, агранкі і шліфоўкі.

Прамысловыя распрацоўкі мастакоў Пятра і Таццяны Арцёмавых экспанаваліся ў Будапешце, Лондане, Парыжы, Нью-Дэлі. Убачыць шкляныя кампазіцыі ў Маладзечне можна да канца месяца.