У Магілёўскай вобласці пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 765 устаноў

10 августа 2019

Падрыхтоўка да новага навучальнага года. У Магілёўскай вобласці пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 765 устаноў. У тым ліку - Асіповіцкая сярэдняя школа №4. Яна была зачынена згодна з рашэннем спецыяльнай камісіі з-за аварыйных пліт на даху. Зараз тут мантажныя работы. А Горацкі раён на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі накіраваў больш як 270 тысяч рублёў.

У Магілёве таксама чакаюць адкрыццяў да 1 верасня - адчыніць дзверы новая сярэдняя школа, разлічаная на тысячу вучняў.