У Магілёўскай вобласці дадзены старт рэспубліканскаму праекту "Моладзь - за ўраджай!"

27 июля 2019

Тут на ўборцы хлебу занятыя звыш 200 маладых экіпажаў і вадзіцеляў. З іх першых тысячнікаў сёння ўшаноўвалі прама ў полі агракамбіната "Зара". Дуэт у складзе памочнікаў камбайнераў - 19-гадовага Паўла Меньшакова і Дзмітрыя Анісімава, для якога гэта ўжо 4-ы сезон. Больш за тысячу тон збожжа перавёз і Міхаіл Целабёнак на новым МАЗе. Вымпелы і наклейкі лідараў, а таксама падарункі ўручылі ад прафсаюзаў і БРСМ.

Справіцца з уборачнай у кароткія тэрміны і без страт - такая задача стаіць перад аграрыямі краіны. У Магілёўскай вобласці ўбрана ўжо звыш 14% плошчаў, сабралася больш за 111 тысяч тон збожжа.