У Магілёўскай вобласці актывізавалася работа па навядзенні парадку на зямлі

24 сентября 2016

На пачатак восені выяўлена некалькі тысяч дамоў, якія пустуюць. У вёсках і малых населеных пунктах увага камунальных службаў і сельвыканкамаў засяродзілася на іх зносе. Чым пагражае вёсцы дом без гаспадароў – высвятлялі нашы карэспандэнты.

Расказвае Седа Каспарава. Пустыя дамы ў вёсках не падаюцца праблемай, калі не ведаць, што ў вобласці іх больш за 10 тысяч. Разам з імі прыходзяць у заняпад і прысядзібныя надзелы, якія маглі б служыць мясцовым сельгаспрадпрыемствам ці новым гаспадарам. Да таго ж, такія дамы пагражаюць пажарамі і псуюць вясковую эстэтыку.

Знесці пусты і пакінуты дом без пагаднення з юрыдычным уладальнікам нельга. Таму на сельсаветы ўскладаецца абавязак знайсці гаспадароў ці іх нашчадкаў. Праз суд ці выканкамы.

З 10 тысяч пазначаных у вобласці знеслі каля 900 будынкаў. Не пакінуць тэрыторыю і забудову як ёсць для мясцовай улады значыць паклапаціцца пра рэсурсы. Бо кожная неапрацаваная сотка – згублены ўраджай.

У мясцовых райвыканкамах просяць жыхароў ўзгадаць і праверыць – ці ёсць у іх маёмасці “домік у вёсачцы”. Цана няўважлівасці – страта сямейных сотак.