У Магілёўскай філармоніі тэатральная пастаноўка "Планета навагодніх ёлак"

30 декабря 2017

Артысты Магілёўскай абласной філармоніі напярэдадні Новага года пераўтвараюцца ў казачных герояў. Да такога цуду мае дачыненне магілёўская пісьменніца Алёна Беланожка. Тандэм з артыстамі выліўся ў тэатральную пастаноўку з назвай “Планета навагодніх ёлак”. Згодна з сюжэтам, у дом, дзе жывуць героі казкі, трапляе чарадзейны асколак з іншай планеты. І ложак пераўтвараецца ў касмалёт, героі змагаюцца з касмічнымі разбойнікамі і збіраюць чароўны крышталь.

Мюзікл стаў навагоднім хітом. Хаця навагодняя пастаноўка для маладой пісьменніцы - першая рэжысёрская праца.