У Магілёўскім заасадзе ажыятаж

4 августа 2018

Сёлета на свет тут з’явіліся з паўсотні жывёл - маленькіх зуброў, аленяў і ланяў. Выходжваць іх дапамагаюць валанцёры і студэнты агралесатэхнічнага каледжа. Аднак з прыбаўленнем не скончана. Чакаюць папаўненне, напрыклад, які. Самы час пашыраць вальеры - пераканаўся Андрэй Ястрабаў.

Гудок прагулачнага паравоза - нібыта пачатак экскурсу ў мінулае. Без перабольшання - на пару мільёнаў гадоў. Гонар магілёўскага заасаду - беларускія зубры. Іх ужо 33. Плюс яшчэ 9 нованароджаных. Каб убачыць іх, нам прыйшлося асобна ад турыстаў адправіцца ў сапраўднае сафары. Толькі ў руках камера, а за плячыма - корм.

Такое адчуванне, што трапілі ў Кайназойскую эру. Напэўна, да гэтага моманту яшчэ ніхто так блізка не здымаў гэтых волатаў. Для нас - бяспечна: мы на ўзвышшы.

Хоць зубры даўно і прызвычаіліся да чалавека, аднак лашчыць гэтых жывёл работнікі заасаду ўсё ж не раяць. Хутка высыпалі прысмакі ў кармушкі і назад - у прычэп.

9 маленькіх зубранятаў на гадаванні заасаду будуць з паўгода. Пасля адправяцца ў вандроўку па заапарках і аграсядзібах, і не толькі Беларусі. Попыт на іх у свеце велізарны.

Вось у цені ад спякоты хаваецца сям’я ланей з папаўненнем. Двайняты і ў муфлонаў - горных баранаў - ніколі не адмаўляюцца ад пачастункаў. Тры высакародныя алені з’явіліся на свет. Іх важак гатовы абараняць сям’ю кожную секунду.

Сапраўдны бэбі-бум закрануў амаль усіх жыхароў заасаду. Таму кухня працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Да таго ж, з асаблівасцямі ў рацыёне.

Папаўнення чакаюць новыя жыхары заасаду - які. А яшчэ тры жарабяты хутка з’явяцца на свет. Даўно вядома, што магілёўскі заасад стаў і сапраўдным прытулкам і для пакінутых жывёл: буслоў, вось гэтага лебедзя і шматлікіх чарапах.

Аднак гэта гісторыя - самая кранальная. Маленькая казуля трапіла ў заасад са Слаўгарада. Калі ёй было ўсяго два дні. І звычайная студэнтка Ліса Арлова - будучы ветэрынар - узялася гадаваць яе.

Прайшло некалькі дзён. Няўжо маленькі сябар не ўзгадае чалавека, які літаральна выратаваў яго? Некалькі хвілін замяшання і… усё атрымалася. У такія моманты слёзы не стрымлівае ніхто.